Зорнага Космасу далонь –
У бязмежныя абшары.
Думак халодных гарызонт,
Нямыя словы Мары.
Мёртвая цішыня,
Шумiць толькi голле,
Праносіцца Ліха,
Ажно елкі дрыжаць.
Пяю прымхлівую песню,
Спеў льецца ў адзіноце.
Вочы заплюшчу,
А позірк у лістоце.
Воля думкі агнём
Сваім сагравае –
Гэта кропля Свету
Ізноў ажывае.
Танец прывідаў,
Музыка Смерці,
Забірае душы
Мары вецер.
Чарнабога мэта,
Наві здабытак – лёс.
Чорны дух гэта
Людскія душы панёс.
Сустрэць Мары позірк…
Смерць – нараджэнне,
Палёт, абуджэнне,
Каласы вечнай ракі,
Легенды... Бязмежнасць...
Сляды Герояў пакiнем,
Гонар каб адрадзіць.
Высока ў Вырай – шлях вольным Сынам.
Мы вечна будзем жыць!